| ФІЗІЧНЫМ АСОБАМ |
| КАРПАРАТЫЎНЫМ КЛІЕНТАМ |
| ФIНАНСАВЫМ IНСТЫТУТАМ |
| ВАЛЮТНА-АБМЕННЫЯ АПЕРАЦЫІ |
![]() |
![]() Дарожныя чэкі
» Для чаго выкарыстоўваюцца дарожныя і ашчадныя чэкі «American Express»? Камерцыйныя чэкі» Камерцыйныя чэкі» Узнагароджванні за банкаўскія аперацыі па аперацыях з камерцыйнымі чэкамі. Дарожныя чэкіААТ “ААБ Беларусбанк” прапануе кліентам — фізічным асобам паслугі па куплі і продажу дарожных і ашчадных чэкаў «American Express ».
Для чаго выкарыстоўваюцца дарожныя і ашчадныя чэкі «American Express»?
Забеспячэнне захаванасці наяўных грошай..
ААТ “ААБ Беларусбанк” прапануе БЕЗ КАМІСІІ набыць дарожныя чэкі « American Express» Сёння Вы маеце магчымасць не баяцца за свае наяўныя грошы ў паездцы альбо пры захаванні дома, таму што чэкі «American Express» заберагуць іх лепш за любыя замкі і сейфы. Пры куплі Вы падпісваеце чэкі «American Express», дадзеныя аб іх заносяцца ў інфармацыйную базу, і чэкі становяцца імяннымі. Таму ў выпадку страты альбо крадзяжу Вашы чэкі будуць адноўлены, як правіла, на працягу 24 гадзін пасля звароту ў “American Express” (пры выкананні ўмоў Пагаднення аб куплі*). * Гл. Умовы Пагаднення чэкаў “American Express ” на сайце:: http://www.amex.ru/ Звесткі аб месцах безкамісійнага пераводу ў наяўныя грошы дарожных чэкаў у рэжыме рэальнага часу Пераважнасці дарожных і ашчадных чэкаў?
· Дарожныя і ашчадныя чэкі надзейней, чым наяўныя грошы.
· Дарожныя і ашчадныя чэкі з’яўляюцца бестэрміновымі.
· Дарожныя чэкі могуць выкарыстоўвацца ў любой краіне свету.
Пераважнасці паслуг ААТ “ААБ Беларусбанк” па куплі і продажу дарожных і ашчадных чэкаў. · Нізкі ўзровень платы за паслугі. Купля дарожных і ашчадных чэкаў «American Express» — 1,0% ад сумы мінімум 5 долараў ЗША. Прыём і аплата дарожных і ашчадных чэкаў «American Express» на ўмовах інкаса — 2% ад сумы, мінімум 20 долараў ЗША, максімум 600 долараў ЗША. · Бясплатны зварот дарожных і ашчадных чэкаў. Калі Вы набылі дарожныя чэкі ў ААТ “ААБ Беларусбанк” і не выкарысталі іх, па Вашым жаданні банк купляе дарожныя і ашчадныя чэкі без спагнання платы за паслугі. · Зручнасць. У ААТ “ААБ Беларусбанк” Вы маеце магчымасць набыць дарожныя і ашчадныя чэкі ў доларах і еўра розных наміналаў (20, 50, 100, 500, 1000 долараў ЗША і 50, 100, 200, 500 еўра). |