ААТ «ААБ Беларусбанк» на працягу шмат гадоў з'яўляецца неад'емнай часткай банкаўскай сістэмы краіны, найважнейшай складаючай яе стабільнасці. Банк аб'ядноўвае ў сабе вялізны прафесійны вопыт і багатыя традыцыі, мае рэпутацыю надзейнага партнёра.
Беларусбанк быў і застаецца надзейнай апорай беларускай эканомікі. Як найбуйнейшая крэдытна-фінансавая ўстанова рэспублікі актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўных праграм, інвестыцыйных праектаў, здзяйсняе крэдытаванне найважнейшых галін прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, сацыяльнай сферы.
Прыярытэтным кірункам дзейнасці банка застаецца абслугоўванне насельніцтва. Практычна кожная беларуская сям'я карыстаецца паслугамі банка. Мільёны людзей давяраюць яму свае зберажэнні. Бясспрэчнай перавагай застаюцца шырокая філіяльная сетка і даступнасць банкаўскіх паслуг.
Маштабы бізнэсу Беларусбанка - 12 мільярдаў долараў ЗША, памер капіталу - 1,34 мільярдаў долараў ЗША. Асноўным уласнікам з'яўляецца дзяржава. Прыбытак банка ў 2008 годзе склаў 95 мільёнаў долараў ЗША.